Гиббонс Орландо - Срэбная Лябёдка (На Белорусском Языке)



Арланда Гiбанс
Срэбная лябёдка
Пераклад: Алена Таболiч
Срэбная лябёдачка
стамiлася ад смутку,
Калi смерць прышла,
адкрыла моўчкi дзюбку,
Грудзьмi прыпала да чароту
ў вечаровы час
На развiтанне заспявала
ў апошнi раз.
Бывайце, радасцi! О, смерць,
як мне заплюшчыць вочы?!
Чаму так мала лебедзяў i мудрацоў,
а дурняў i гусей - дасхочу?




Содержание раздела